На ўсіх, хто ўязджае ў Расію з Беларусі, у ФСБ адзін камп'ютар для афармлення

Размова з ФСБ / Юрый Васкрасенскі
Размова з ФСБ / Юрый Васкрасенскі

У супрацоўнікаў ФСБ на мяжы з Беларуссю ўсяго адзін камп'ютар для афармлення тых, хто выязджае з Расіі, і адзін для тых, хто ўязджае ў яе.

"Паступіла ўказанне ўрада. Сёння з дзесяці гадзін мы пачалі фіксаваць усіх грамадзян, якія ўязджаюць і выязджаюць. Пешшу, легкавы, грузавы транспарт — абсалютна ўсе. У нас ёсць пэўныя магчымасці, але яны абмежаваныя. У нас усталяваны парадак. Указанні — усіх убіваем у камп'ютар. Камп'ютар адзін тут, адзін там", — ахрыплым голасам тлумачыць абураным людзям галоўны па змене памежнай службы ФСБ, паведамляе TUT.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі