На вачах журналіста ДАІшнікі даруюць парушэнні
Еўрарадыё вырашыла выправіцца ў сумесны рэйд з ДАІ па Мінску, каб сваімі вачыма пабачыць, як працуе новы Адміністрацыйны кодэкс.
Мы паспрабавалі даведацца, як рэагуюць на новаўвядзенні ДАІшнікі і кіроўцы. На працягу некалькіх гадзін мы назіралі за дарожным рухам на вуліцах Мінска разам са старшым лейтэнантам Сяргеем Гілем і інспектарам ДАІ Русланам Кіслюком.
Адразу ж пацікавіліся ў Сяргея, якія новаўвядзенні з’яўляюцца самымі актуальнымі. Першае, што ён згадаў, быў сотавы тэлефон за рулём:
“Не была прапісана адказнасць за карыстанне мабільнай сувяззю. Зараз – папярэджанне ці спагнанне да 62 тысяч. Вось сёння мы спынілі жанчыну, якая размаўляла па сотавым са сваім доктарам наконт праблемнай цяжарнасці.
Можна ж паразмаўляць, даведацца, чаму адбылося парушэнне. Калі чалавек разумее, што парушыў правілы, але была жыццёвая неабходнасць. Тады можна проста папярэдзіць.
Іншы выпадак, калі чалавек размаўляе па тэлефоне некалькі перакрыжаванняў запар, то як яго можна адпусціць?”
Па нашых назіраннях, самым спрэчным для кіроўцаў стаў штраф за непрышпілены рамень бяспекі. Зараз за гэта парушэнне можна атрымаць спагнанне ў памеры 62-х тысяч рублёў.
Сапраўды, па старым Кодэксе за гэта парушэнне максімальнае спагнанне складала 6200 рублёў. Так, падчас сумеснага рэйду прадстаўнікі ДАІ спынілі кіроўцу, і вось якая ў іх атрымалася размова:
“- Згодна з новым Адміністацыйным кодэксам, вы парушылі пункт №18, па якім вы павінны быць прышпілены рамнём бяспекі;
- Я, канешне, ведаў, толькі не паспеў – нядаўна выехаў. На трасе прышпільваюся заўсёды, а ў горадзе забываюся. Што я магу сказаць: вінаваты, выпраўлюся. Зараз буду прышпільвацца;
- Выносім вам папярэджанне… “
Так, добрыя інспектары таксама трапляюцца на беларускіх дарогах. Напрыклад, за чатыры гадзіны сумеснага рэйду даішнікі вынеслі папярэджанні пяці кіроўцам і ніводнага не аштрафавалі. Магчыма, канешне, што так адбылося толькі з-за прысутнасці журналіста.
А як ставяцца да новых правілаў самі кіроўцы, нам расказаў Алег Антонавіч, якога мы спынілі на вуліцы Ціміразева:
“Вельмі вялікае разыходжанне: ад папярэджання і да вялікага штрафа. Так, калі ў інспектара настрой добры – ён можа мяне адпусціць. Калі дрэнны – па поўнай праграме.
Але я падтрымліваю кодэкс, які стаў больш жорсткім, бо няведама што адбываецца на дарозе. Як раней ездзілі і як зараз – гэта неба і зямля.”
Падчас нашай вандроўкі па мінскіх вуліцах, нечакана інспектар абвясціў праз гучную сувязь заклік да нейкай машыны прыціснуцца да ўзбочыны. Паводзіны кіроўцы падаліся даішніку дзіўнымі, як ён сказаў: “нецвярозымі.”
Амаль заўжды асноўнай праблемай для кіроўцы заўсёды было пытанне: ці сядаць за руль, калі крышку выпіў? З новымі штрафамі гэта ўжо не пытанне. Вось што думае пра гэта кіроўца Віктар, спынены супрацоўнікамі ДАІ:
“За кіраванне ў нецвярозым стане – гэта правільна. Я працую кіроўцам і бачыў вельмі шмат аварый з-за гэтага. Насамрэч страшна. Але лічу, што, напрыклад, за хуткасныя перавышэнне можна было і паменшыць адказнасць.
Я жыву ў Вілейцы, у нас зарплата ў сярэднім 300 000. Так, кіроўца можа задумацца і пазбавіцца свайго месячнага заробку за адзін раз.”
Насамрэч кіроўцы павінны задумацца, ці каштуюць зэканомленыя на хуткасці хвіліны месячнага заробку. Старшы інспектар ДПС ДАІ Руслан Кіслюк лічыць, што ўначы нецвярозых кіроўцаў нашмат больш:
“Днём такіх вельмі мала. З раніцы бывае што не працверазеў, але сеў і паехаў. Наогул п’яных стала менш. Вось прышпільвацца сталі больш, таму што спагнанне стала памерам у 31 000 рублёў.
Раней была такая тэндэнцыя: чым даражэй каштуе аўтамабіль, тым больш чалавек парушае. А зараз наадварот”.
У новым Кодэксе таксама прапісана і адказнасць за такія “дробяззі”, як адкрыццё дзвярэй падчас руху. Таксама больш гнутка пазначана адказнасць за перавышэнне хуткасці. Мы папрасілі Сяргея Гіля патлумачыць нам гэтыя новаўвядзенні ў Адміністрацыйным кодэксе:
“Вось едзе кіроўца і незразумела з якой радасці адчыняе дзверы. Па новым кодэксе за гэтае парушэнне прадугледжана спагнанне ад 60-ці да 310-ці тысяч рублёў. Проста гэтая дробязь напрамкі ўздзейнічае на бяспеку дарожнага руху.
Таксама па хуткасці. Калі перавышэнне менш за 30 кіламетраў, то спагнанне ад 31 да 62 тысяч, на што ў старым кодэксе было адразу 62 000. Затое калі перавышэнне хуткасці больш за 30, то там адказнасць больш жорсткая.”
Насамрэч ужо чацверты тыдзень дзейнічае новы кодэкс, а кіроўцы так і не прызвычаіліся да новаўвядзенняў. Гаворыць старшы лейтэнант Сяргей Гіль:
“Парушаць менш не сталі, але зараз кіроўцы сталі болей адэкватнымі. З новым кодэксам нічога не змянілася. Людзі як парушалі, так і будуць парушаць. Проста яшчэ не ведаюць новаўвядзенні. Цёмны лес для іх гэты кодэкс.”