На "Варшаўскім мосце" ў расіяніна забралі 40 тысяч еўра
Недэклараванне буйной сумы грашовых сродкаў вылілася для 54-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі ў крымінальную справу. Супрацоўнікі Брэсцкай мытні ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост" забралі ў яго 40 тысяч еўра. Яны забраныя да рашэння суда.
Вядома, што мужчына перасякаў мяжу па "зялёным" калідоры як пасажыр аўтамабіля Ford. Мытніку ён заявіў, што вязе з сабой 8 тысяч еўра. Падчас мытнай праверкі ў яго знайшлі яшчэ 32 тысячы, паведамляе customs.gov.by.