На варшаўскія вуліцы сёння выйшлі сотні тысяч чалавек

Сотні тысяч чалавек выйшлі ў нядзелю на варшаўскія вуліцы, па якіх з аэрапорта рухаўся жалобны картэж, што вёз у прэзідэнцкі палац труну з целам загінулага ў авіякатастрофе прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага.  На плошчы перад прэзідэнцкім палацам — мора кветак і свечак.

Труна з целам Леха Качыньскага будзе знаходзіцца ў палацы да дня пахавання. Грамадскае развітанне з прэзідэнтам Польшчы пачнецца ў аўторак 13 красавіка. Пахаванне прызначанае на суботу 17 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі