На Віцебшчыне на мель села яхта з нарвежцамі

На Віцебшчыне на мель села яхта з нарвежцамі

Увечары 5 верасня ратавальнікі Дубровенскага раёна Віцебшчыны атрымалі паведамленне, што на мель на Дняпры села яхта. Здарэнне адбылося каля вёскі Бурая, удакладняе прэс-служба МНС.

Карабель сеў на мель за 10 м ад берага. На борце яхты, якая належыць грамадзяніну Нарвегіі, былі тры мужчыны — усе грамадзяне Нарвегіі. Адзін з іх гаворыць па-руску, таму ўдалося паразумецца.

Нарвежцы распавялі, што плывуць па Дняпры ад Смаленска ў Турцыю, праз Беларусь, Украіну і Чорнае мора.

Падарожнікі адмовіліся ад прапанаванай ежы, адзення і месца начлегу: яны паведамілі, што маюць усе неабходныя ўмовы і прадукты харчавання.

Яхту было вырашана здымаць з плыткага месца ў светлы час сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі