На Віцебшчыне з балота дасталі танк, які праляжаў у багне 75 гадоў
У Сенненскім раёне Віцебскай вобласці з балота дасталі танк, які праляжаў у багне 75 гадоў. Фрагменты баявой машыны КВ-1, якая з’яўляецца прадстаўніком бронетэхнікі пачатковага перыяду Вялікай Айчыннай вайны, былі знойдзеныя каля вёскі Цесішча і цяпер іх змаглі падняць на паверхню.
Як раней паведамляў тэлеканал “Сталічнае тэлебачанне”, танк накіруюць на рэканструкцыю, пасля чаго ён стане музейным экспанатам.
Фота: CTV.by