Па Віцебску на Дзень горада ездзіла рэтра-аўто з партрэтам Сталіна
Падчас святкавання Дня горада ў Віцебску па вуліцах ездзіў старажытны аўтамабіль з партрэтам Іосіфа Сталіна.
Святкаванні адбываюцца ў гонар 1043-годдзя з дня першай згадкі пра Віцебск у летапісах.
Фотаздымак размясціў у сябе ў Інстаграме адзін з жыхароў горада.
Урачыстасці ў Віцебску пачаліся ў пятніцу і скончацца ў нядзелю.