На волю выйшаў Павел Севярынец

На волю выйшаў Павел Севярынец

На волю выйшаў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец. Ён адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў Оршы.

Як інфармуе прэс-служба БХД, праваахоўнікі не далі сустрэць Севярынца каля ізалятара часовага ўтрымання — вывезлі яго на машыне на вакзал.

Як паведамляла Еўрарадыё, Аршанскі раённы суд пакараў палітыка за ўдзел у аршанскім "Маршы недармаедаў" 12 сакавіка, які атрымаўся шматлюдным. Яго прызналі вінаватым у паўторным парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

На волю выйшаў Павел Севярынец
Перад удзельнікамі вулічнай акцыі ў Оршы выступае Павел Севярынец. Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі