На волю выйшаў "рэйкавы партызан" Сяргей Розум з Мар'інай Горкі

На волю выйшаў "рэйкавы партызан" Сяргей Розум з Мар'інай Горкі

Адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю палітвязень Сяргей Розум з Мар'інай Горкі, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Яго асудзілі на два гады калоніі па ч. 1 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту). 

Розум — адзін з "рэйкавых партызанаў". Як заяўляла абвінавачанне, 14 снежня 2020 года каля пасёлка Мар'іна Пухавіцкага раёна ён наўмысна прымацаваў металічны дрот паміж дзвюма чыгуначнымі рэйкамі. На гэтым участку адбылося замыканне рэйкавага ланцугу, і апаратура зафіксавала яго як заняты, што перашкодзіла праганяць па ім саставы. 

31 жніўня палітвязень скончыў адбываць тэрмін у шклоўскай калоніі №17.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі