На вуліцы Камсамольскай перадумалі высякаць дрэвы
Адным з месцаў, дзе планавалася высекчы 13 дрэваў з 30, сярод якіх 66 гадовыя ліпы, быў квартал на скрыжаванні вуліц Рэвалюцыйнай і Камсамольскай у Мінску, дзе з пачатку кастрычніка пачалася рэканструкцыя.
Аднак заказчык "Мінская спадчына" вырашыў перагледзець праект і паспрабаваць захаваць дрэвы: "Цяпер мы ўносім змяненні ў праект, каб захаваць ўсе дрэвы, — распавядае Еўрарадыё начальнік тэхнічнага аддзелу Сяргей Абрамаў. — Праўда, там ёсць некалькі засохлых, але з імі мы будзем разбірацца асобна".
У аўторак 3 кастрычніка Лукашэнка нечакана выступіў з крытыкай масавай высечкі дрэў у горадзе, абвінаваціў гарадскія ўлады і запатрабаваў “спыніць разбой з дрэвамі”.