На выбарах у Францыі зняліся 214 кандыдатаў
Выбары ў Францыі
214 кадыдатаў зняліся з другога тура парламенцкіх выбараў у Францыі, перадае DW.
Кандыдаты цэнтрысцкага блока "Разам за рэспубліку" Эманюэля Макрона і левай кааліцыі "Новы народны фронт" дамовіліся не адбіраць адзін у аднаго галасы у другім туры выбараў, які пройдзе 7 ліпеня. Яны спрабуюць перашкодзіць ультраправым з "Нацыянальнага аб'яднання" Марын Лё Пэн атрымаць абсалютную большасць у новым парламенце краіны (289 і больш з 577 дэпутацкіх крэслаў).
У першым туры правыя набралі 33,15% галасоў, левыя — 28%, а цэнтрысцкі блок Макрона — 20%. Пры гэтым у парламент прайшлі толькі 76 чалвек, якія набралі ў сваіх акругах больш за палову галасоў. 39 з іх складаюць прадстаўнікі ультраправых.
Другі тур пройдзе ў 501 выбарчай акрузе, і ў 306 з іх у ім будуць удзельнічаць па тры кандыдаты. Таму Макрон і лідары левых заклікалі сваіх кандыдатаў. якія занялі трэцяе месца ў такіх акругах, зняцца. Гэта, на іх думку, дасць шанс больш папулярным кандыдатам з ліку цэнтрыстаў і левых перамагчы ультраправых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.