На выбарчых участках дзеці танчаць Крыжачок і спяваюць песню Карлсана

У дзесяць гадзін раніцы жыхары вуліц Герасіменкі і Несцерава (Заводскі раён сталіцы) акунуліся ў традыцыйную беларускую святочную атмасферу — на выбарчых участках, а таксама на мясцовай плошчы мікрараёна пачаліся гучныя канцэрты. Яны працягнуцца да самага вечара.

На сваім пад'ездзе знаходзім абвестку: “У дзень выбараў у школе № 141 Заводскага раёна вас чакае спартыўнае свята, канцэрт, майстар-клас па квілінгу, кансультацыя псіхолага ды акцыя “памерай свой ціск”!

Прадаўшчыцы прадаюць на дэгустацыю шашлык, а пакупнікі глядзяць на кошты, купляюць чабурэкі ды знікаюць з буфета. Некаторыя пакупнікі ўражваюць прафесіяналізмам: сто грам гарэлкі плюс бяляш знікалі з хуткасцю Болта на стометроўцы.

Прыкладна такая ж праграма разгортваецца і ў школе № 173 Заводскага раёна. Там настаўнікі арганізавалі канцэрт “Свята двара дзяцей, мам, тат, бабуль, дзядуль і ўсіх, усіх, усіх”. Пачынаюць з віктарыны для дзяцей, а потым бацькі слухаюць выступленні вучняў.

На мясцовай плошчы мікрараёна — на скрыжаванні Герасіменкі і Несцерава пачынаецца гандаль: прадаюць шашлыкі, драўляныя булавы ды прычындалы для кухні. У калонках на сцэне гучаць патрыятычныя песні. На траве — канат для будучых спаборніцтваў.

Пазней на плошчы з’яўляюцца БРСМ-аўцы: яны стаяць са сцягамі і паслухмяна слухаюць канцэрт. На сцэне выступаюць мясцовыя артысты.

Народ весяліцца, заняўшы ўсе столікі.

У 80-й мінскай школе — дзіцячы канцэрт. Вучні другога класа танчаць Крыжачок. Сярод гледачоў — бацькі і выбаршчыкі.

Канцэрт у 80-й школе

На яго запрашаюць па ўсім раёне

Вучні другога класа танчаць Крыжачок

Сцэна на скрыжаванні вуліц Несцерава-Герасіменка

Вучні 173-й школы выконваюць песню "Карлсан"

На відэа  канцэрт у 80-й мінскай школе

На фота № 1  вучні сярэдняй школы № 173 выконваюць песню "Карлсан"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі