На выходных надвор’е значна палепшыцца

У пятніцу, 26 ліпеня, цыклон і яго атмасферныя франты яшчэ працягнуць ўплываць на надвор'е. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

А вось ужо ў выхадныя, 27-28 ліпеня, у цэлым па рэспубліцы ноччу чакаецца плюс 10-17 градусаў, днём будзе плюс 23-28 градусаў. У нядзелю днём па паўднёвым захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей прагназуецца да плюс 29-31 градуса. У суботу і нядзелю пры слабым ветры ў начныя і ранішнія гадзіны ў нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў будуць згушчацца непрацяглыя туманы, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі