На выставе ў Гродне прапануюць пастаяць на гароху і пакаштаваць розгаў (фота)

На выставе ў Гродне прапануюць пастаяць на гароху і пакаштаваць розгаў (фота)

У гісторыка-археалагічным музеі Гродна адчынілася выстава, прысвечаная гісторыі педагогікі. Аўтары выставы праілюстравалі фактычна ўвесь шлях педагагічнай думкі за апошнюю 1000 год: ад першых няўмела накрэсленых кірылічных літараў на праселках і костках да савецкіх піянерскіх гальштукаў і атэстату з “Пагоняй” пачатку 1990-х.

Прыблізна паўтысячы экспанатаў выставы — гэта не толькі падручнікі і школьныя сшыткі розных часоў, але і сланцавыя дошкі для пісьма, пудзілы жывёлаў з дамініканскага кляштару або савецкі глобус для… сляпых дзяцей: горныя масівы, рэкі і акіяны на ім можна намацаць рукамі.

Асобны куток прысвечаны “цярністаму” шляху беларускай школы ў ХХ стагоддзі: ад дазволу немцамі падчас Першай Сусветнай ладзіць адукацыю на нацыянальных мовах да беларусізацыі 1990-х. Цікава, што вялікая частка адукацыйных матэрыялаў 1920-30-х выканана беларускай лацінкай — адзінай пазіцыі пра нацыянальны шрыфт яшчэ не было.

Аматары інтэрактыву, якія завітаюць на выставу, таксама не будуць  расчараваныя: тут можна “прычасціцца” розгамі на адпаведнай лаве, пастаяць на гароху або вывесці чарнільнай асадкай сваё імя і прозвішча за цеснай драўлянай партай 1950-х гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі