На юрфаку Гродзенскага ўніверсітэта прайшоў суд над камунальнікамі

Кацельня, ілюстрацыйнае фота

Кацельня, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Выязны суд над прадпрыемствам ЖКГ Гродзенскай вобласці прайшоў на юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржуніверсітэта, паведамляе тэлеканал "Гродна Плюс".

Абласны камітэт аховы заўважыў, што выкіды з кацельні ЖКГ перавышаюць гранічна дапушчальную норму. Камунальнікі адмовіліся добраахвотна выплаціць суму шкоды, якая вымяралася дзясяткамі тысяч рублёў.

Суд разгледзеў высновы аналітычнага лабараторнага кантролю, якія пацвердзілі перавышэнне выкінутых у атмасферу шкодных рэчываў. Выявілася, што такая канцэнтрацыя звязаная з зносам катлоў, якія адслужылі больш за 10 гадоў. Самі катлы надалей лічацца бяспечнымі ў эксплуатацыі, таму тэрмін іх службы падаўжаецца. А вось датрымліваць высокія экалагічныя стандарты яны ўжо не могуць.

Суд прыйшоў да высновы, што факт шкоды навакольнаму асяроддзю даказаны. Камунальнікаў абавязалі выплаціць у бюджэт 64 тысячы рублёў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі