Нацбанк абяцае, што ў панядзелак прывязе ў Беларусь 200 млн долараў
Акрамя таго, вялікая сума валюты была прывезеная 23 снежня.
У Беларусь бліжэйшымі днямі даставяць каля 200 млн долараў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на словы старшыні праўлення Нацбанка Надзеі Ермаковай.
Чыноўніца паведаміла, што дэфіцыту валюты ў абменніках не будзе: 23 снежня ў краіну па замове Нацбанка была завезеная вялікая сума наяўнай валюты. Акрамя таго, на 29 снежня Нацбанк замовіў яшчэ каля 200 млн долараў. Па словах Ермаковай, у беларусаў большым попытам карыстаюцца долары, а еўра — меншым.
Таксама кіраўніца Нацбанка заявіла, што сітуацыя на валютным рынку стабілізуецца пасля таго, як паднялі курс куплі валюты ў насельніцтва. Розніца паміж купляй і продажам цяпер складае каля 700-800 рублёў.
Фота — tut.by