Нацбанк мяркуе, што інфляцыя за год можа скласці і менш за 16%

Інфляцыя ў Беларусі за першы квартал 2015 года склала 4,9%. Як адзначыў на прэс-канферэнцыі 5 траўня старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр, гэта адпавядае прагнозным паказчыкам Нацбанка.

Па яго словах, калі тэмпы эканамічнага росту захаваюцца на планаваным узроўні, то і галоўны банк краіны забяспечыць належныя тэмпы інфляцыі.

Кіраўнік нацбанка адзначыў, што прагнозны гадавы паказчык інфляцыі — 16%. Калі макраэканамічныя ўмовы будуць спрыяльнымі, то ўзровень інфляцыі ў Беларусі за 2015 год будзе меншым, мяркуе Калаўр.

Таксама ён паведаміў, што за апошнія чатыры месяцы Нацбанк не ўдзельнічаў у валютных інтэрвенцыях для падтрымання курсу беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі