Нацбанк не бачыць прычын для ўводу банкамі абмежаванняў па валютных аперацыях

Нацбанк не бачыць прычын для ўводу банкамі абмежаванняў па валютных аперацыях

Нацыянальны банк Беларусі не бачыць аб'ектыўных прычын для ўводу банкамі якіх-небудзь абмежаванняў па валютных аперацыях. Пра гэта БЕЛТА заявіў прэс-сакратар Нацбанка Аляксандр Цімашэнка. Паводле яго слоў, сітуацыя на наяўным валютным рынку адсочваецца і яна "дастаткова стабільная", а банкі маюць дастатковую колькасць валюты для продажу насельніцтву.

Цімашэнка адзначае, што выпадкі абмежаванняў асобных валютных аперацый па банкаўскіх плацёжных картках — адзінкавыя. І яны абумоўленыя "хутчэй суб'ектыўнымі прычынамі".

"Відавочна, такім чынам банкі, якія ўводзяць абмежаванні, вырашаюць нейкія свае прыватныя праблемы, паколькі ніякіх аб'ектыўных прычын для падобных дзеянняў не існуе. Нацбанк ніякіх рэкамендацый па ўвядзенні абмежаванняў не даваў і падобныя дзеянні банкаў не вітае", — сказаў прэс-сакратар Нацыянальнага банка.

Прадстаўнікі Нацбанка высвятляюць у спецыялістаў камерцыйных банкаў, якія ўводзілі абмежаванні, прычыны такіх рашэнняў. Як паведамляла Еўрарадыё, між іншым, гаворка ідзе пра БСБ Банк і БТА Банк.

БСБ Банк: Гэта не абмежаванні на продаж валюты, а тэхнічныя складанасці

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі