Нацбанк не змяніў прагноз па інфляцыі: на канец года яна складзе 16-17%
Пра гэта паведаміла 9 ліпеня падчас прамой лініі старшыня Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова.
Еўрарадыё спыталася, колькі нулёў прыбрана на новых грошах і калі беларусы пабачаць аддрукаваныя банкноты, пра якія не адзін раз казаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У адказ старшыня Нацбанка абнадзеіла — з-за высокай інфляцыі гэта адбудзецца не хутка.
Ермакова: "Калі грошы выйдуць у абарот, вы іх пабачыце, яны розныя і па-рознаму выглядаюць. Грошы аддрукаваныя і ляжаць, даўно ляжаць, але пытанне з інфляцыяй. У нас вельмі высокая інфляцыя, на жаль. Калі браць на сёння за паўгода — 19%. У гадавым вылічэнні з ліпеня 2013-га па ліпень 2014-га інфляцыя складае 19%. На канец года мы запланавалі інфляцыю ў 16-17%".
Таксама сёння Ермакова заявіла, што стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка да канца года можа скласці 18% гадавых. А курс долара на канец 2014 года складзе 10700-10800 рублёў.
Фота — Fotolia