Нацбанк: Пакупнікі не абавязаныя прад'яўляць пашпарт пры разліку карткай

З гэтай нагоды Нацбанк выдаў спецыяльнае паведамленне. У ім гаворыцца, што нарматыўнымі актамі Нацбанка і правіламі аплатных сістэм не агаворваецца абавязковае прад'яўленне трымальнікам карткі дакумента, які сведчыць асоба, пры аплаце тавараў ці паслуг.



Разам з тым у Нацбанку заяўляюць, што работнік гандлю ў асобных выпадках можа прапанаваць трымальніку карткі прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Таксама ён можа парпанаваць увесці ПІН-код або разлічыцца наяўнымі грашыма. Да такіх выпадкаў Нацбанк адносіць, напрыклад, сітуацыю, калі подпіс пакупніка на карт-чэку не супадае з подпісам на адваротным боку карткі.



Фота — vetka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі