Нацбанк заяўляе, што сітуацыя на фінансавым рынку кардынальна палепшылася

У лютым на фінансавым рынку Беларусі назіраецца кардынальнае паляпшэнне сітуацыі. Пра гэта журналістам паведаміў старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр. Ён сустрэўся з журналістамі пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы, на якой абмяркоўваліся актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця.

"Студзень быў няпростым месяцам у развіцці нашай эканомікі. Былі пэўныя назапашаныя праблемы снежня 2014 года на валютным і фінансавым рынку ў цэлым. У той жа час гэтая сітуацыя кардынальным чынам змянілася ў лютым. Мы маем стабільную сітуацыю ў першую чаргу на валютным рынку, у поўнай меры задавальняецца попыт насельніцтва і юрыдычных асоб на валюту. Такая ж стабільная сітуацыя і на дэпазітным рынку", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка Нацбанка.

Павел Калаўр адзначыў, што прырост укладаў адбываецца як у рублях, так і ў валюце. А эканоміка мае дастаткова рэсурсаў, каб забяспечваць падтрымку крэдытавання. Ён дадаў, што ўсе часовыя абмежаванні па крэдытах, уведзеныя напрыканцы 2014 года, цяпер ужо знятыя.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі