Нацбанк зніжае норму абавязковага продажу валютнай выручкі да 40%

Нацбанк прыняў рашэнне знізіць норму абавязковага продажу валютнай выручкі, якая паступае ў краіну, да 40%, перадае БЕЛТА. Адпаведную пастанову №84 галоўны банк краіны прыняў 19 лютага. Яна набывае моц 25 лютага.

Дагэтуль норма абавязковага продажу валютнай выручкі была на ўзроўні 50%. Яна была ўведзеная 19 снежня 2014 года, калі пачаліся праблемы на валютным і фінансавым рынках Беларусі, а курс рубля знізіўся амаль на 30%.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі