Начальнік мінскай міліцыі кажа пра сотні злачынстваў супраць сілавікоў

Начальнік мінскай міліцыі кажа пра сотні злачынстваў супраць сілавікоў

Начальнік мінскай міліцыі генерал-маёр Міхаіл Грыб у інтэрв'ю minsknews.by кажа пра 293 злачынствы, здзейсненыя ў сталіцы ў адносінах міліцыянераў і іх маёмасці з вясны-лета 2020 года. Ён згадвае "маштабную дзейнасць" у інтэрнэце "па аказанні інфармацыйнага ўздзеяння на супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і членаў іх сем'яў": абразы, паклёп і пагрозы. Грыб сцвярджае, што, нягледзячы на гэта, "маральны дух супрацоўнікаў застаецца вельмі высокім".

40-гадовы Міхаіл Грыб быў прызначаны начальнікам мінскай міліцыі ў кастрычніку мінулага года.

Як вядома, у Беларусі судзяць толькі пратэстоўцаў, па фактах перавышэння службовых паўнамоцтваў міліцыянерамі не распачата ніводнай крымінальнай справы.

Начальнік мінскай міліцыі кажа пра сотні злачынстваў супраць сілавікоў
Міхаіл Грыб / minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі