Начальніка Мінскага вышэйшага авіяцыйнага каледжа падазраюць у карупцыі

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на начальніка Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа. Як паведамляе сайт СК, мужчыну падазраюць у крадзяжы сродкаў падначаленай яму ўстановы адукацыі ў буйным памеры.

Падазраванага затрымалі, з ім працуюць следчыя.

Дарэчы, гэта не адзіная за апошні час карупцыйная справа супраць значных мінскіх чыноўнікаў. Нядаўна справу за атрыманне хабару пачалі на былога намесніка дырэктара па эканамічных пытаннях мінскага "Гармалзавода №2". Як паведамляла Еўрарадыё, мужчына атрымаў 22 тысячы 200 долараў ад дырэктара аднаго з прадпрыемстваў. У адказ намеснік дырэктара пералічыў авансам грошы на адрас прадпрыемства за пастаўленае малако. Пазней стала вядома, што такі эпізод быў не адзін. За "ўзнагароду" ад прыватных кампаній мужчына працаваў чатыры гады. Пры ператрусе ў яго кватэры знайшлі 63 тысячы долараў.

За год у Беларусі за хабар затрымалі 65 чыноўнікаў

У Лідзе нядаўна затрымалі намесніка старшыні мясцовага райвыканкама і старшыню Траццякоўскага сельсавета. Чыноўнікаў падазраюць у атрыманні хабару за садзейнічанне ў атрыманні бясплатных віз іншым асобам, якіх прадстаўлялі "спартсменамі" ці "музыкамі", але яны імі не былі.

Фота — kharkov.comments.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі