Начальніка Віцебскай чыгункі вінавацяць у карупцыі
Ён купіў для сябе жытло на грошы падпарадкаванага прадпрыемства.
На кіраўніка Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі пачалі крымінальную справу па карупцыйным артыкуле — "Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі"
Парушэнні выявіла праверка Камітэта дзяржкантроля і перадала матэрыялы ў пракуратуру. Як піша БЕЛТА, у чэрвені 2013 года чыноўнік загадаў сваім падначаленым падрыхтаваць неабходныя дакументы, каб ён асабіста атрымаў вялікую грашовую пазыку са сродкаў прадпрыемства. За гэтыя грошы ён купіў у сваю ўласнасць жыллё ў Віцебску на сям'ю з пяці чалавек. Пры гэтым ён спасылаўся на тое, што ім неабходна палепшыць жыллёвыя ўмовы. У склад сям'і ён уключыў дачку, якая была ў шлюбе і мела ў сумеснай уласнасці з мужам двухпакаёвую кватэру ў Віцебску.
Па падліках праваахоўнікаў, чыноўнік прычыніў дзяржаўнаму прадпрыемству шкоду ў асабліва буйным памеры — 239,5 мільёнаў рублёў. Матэрыялы справы перададзеныя на разгляд ва ўпраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.
Фота — nikvesti.com