Начальнікі ізалятара на Акрэсціна трапілі пад персанальныя санкцыі ЗША

Начальнікі ізалятара на Акрэсціна трапілі пад персанальныя санкцыі ЗША

Дзярждэпартамэнт ЗША ўвёў персанальныя санкцыі супраць начальнікаў ізалятара на завулку Акрэсціна ў Мінску. Такая мера тлумачыцца іх удзелам у парушэнні правоў чалавека. Пра гэта гаворыцца заяве дзяржсакратара Энтані Блінкена, перадае ТАСС.

Пад амерыканскія санкцыі трапілі начальнік ізалятара часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Кенюх і начальнік Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Шапецька.

"За іх дачыненне да грубых парушэнняў правоў чалавека, а менавіта да катаванняў і/або жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага годнасць абыходжання і пакарання затрыманых пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года", — тлумачыць Блінкен.

Зняволеныя з Акрэсціна неаднаразова расказвалі пра збіццё ў ізалятары пасля выбараў 2020 года, аднак ніводнай справы па гэтых заявах пачата не было. Таксама палітычныя арыштаваныя расказваюць, што іх трымаюць на Акрэсціна ў невыносных умовах — нават без матрацаў на ложках, у перапоўненых камерах, часта без прагулак і душу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі