"Начныя ваўкі" маюць намер усё ж такі трапіць у Польшчу

Аляксандр "Хірург" Залдастанаў паведаміў журналістам, што цягам двух дзён матацыклісты, якім не анулявалі візы, ўсё ж такі патрапяць на тэрыторыю Польшчы. Праўда, якім чынам яны гэта зробяць, лідар "Начных ваўкоў" не ўдакладніў, бо баіцца новых правакацыяў з боку польскіх памежнікаў.

Залдастанаў: "Што тычыцца нашай паездкі, то мы яе безумоўна працягнем. Падрабязнасці пакуль не буду ўдакладняць, бо папросту не хачу хлопцам (удзельнікам прабегу. — Еўрарадыё) ствараць праблемы... Да чаго дайшоў маразм! Мы гэту сітуацыю не пакінем! Вы дагуляецеся з гэтай русафобіяй! Мы павінны напярэдадні Дня Перамогі хавацца, не паказваць нікому свае намеры, патаемна ісці на могілкі нашых продкаў".

Дарэчы, эмацыйныя словы "Хірурга" прагучалі ў адказ на пытанне польскага  журналіста TVN. Праўда, пазней ён удакладніў, што гэта словы не канкрэтна да палякаў, а да ўсіх, хто ім перашкаджае на шляху.

Нагадаем, што 27 красавіка Польшча не прапусціла расійскіх байкераў, якія ехалі ў мотапрабегу да Берліна.

На фота — "Начныя ваўкі" разам з генконсулам Расіі ў Брэсце Мікітам Маткоўскім

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі