"Начныя ваўкі" зноў прыедуць у Беларусь

Байкеры з расійскага мотаклуба "Начныя ваўкі" зноў збіраюцца ў Беларусь. Як піша "Віртуальны Брэст", яны ладзяць мотапрабег "Дарогі Перамогі — на Севастопаль!" Адзін з маршрутаў гэтага маршу пройдзе з Брэста праз Мінск і Гомель, потым па тэрыторыі Расіі і ў Севастопаль.

Мотамарш пройдзе з 10 па 21 жніўня. Яго мэтай называецца ўшанаванне памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны і ўмацаванне дружалюбных адносін паміж удзельнікамі.

Нагадаем, што мінулы прыезд расійскіх байкераў у Брэст скончыўся скандалам: іх не прапусцілі на тэрыторыю Польшчы.

Польскія памежнікі не пусцілі “Начных ваўкоў” у краіну

"Начныя ваўкі" ў Брэсце падзякавалі Лукашэнку за "ганаровыя прыёмы" (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі