Нацыянальны сход "гатовы да канструктыўнага дыялогу" з Еўрасаюзам
Беларускі бок паслядоўна выступае за паглыбленне партнёрства і доўгатэрміновага паўнавартаснага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, перадае Радыё Свабода. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідыума Савета рэспублікі і савета Палаты прадстаўнікоў Нацсходу Беларусі ў сувязі з прыняццем Еўрапейскім парламентам рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі.
Нацыянальны сход "гатовы да канструктыўнага дыялога, але выключна на аснове ўзаемнай павагі і раўнапраўя".
"Не абмежавальныя меры, а толькі пошук узаемаразумення і ўзаемадзеяння з'яўляецца адзіна правільным і надзейным інструментам вырашэння праблемаў", гаворыцца ў заяве.
Таксама адзначаецца, што "шэраг заходніх калегаў" сканцэнтраваўся "на эмацыйнай крытыцы вымушаных дзеянняў беларускага боку". Маўляў, Еўрапарламент "не павінен выступаць ініцыятарам канфрантацыі Еўрасаюза з яго бліжэйшымі суседзямі".