Над Мінскам чулі гучны выбух
Самалёт, ілюстрацыйнае фота
Гучны выбух прагрымеў над Мінскам 31 кастрычніка каля 14:15. Пасля гэтага выбуху пэўны час раздавалася гудзенне, падобнае на гук ад палёту самалёта.
Паводле відавочцаў, гук быў чутны ў розных раёнах горада — у раёне парка Чалюскінцаў, на Міхалове, у Малінаўцы, у Ратамцы пад Мінскам і нават у Лагойскім раёне.
Мяркуецца, што ён мог быць выкліканы знішчальнікам, які пераходзіў на гіпергукавую хуткасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.