Надвор'е на аўторак 24 жніўня: моцныя дажджы па поўдні і да +22

Надвор'е на аўторак 24 жніўня: моцныя дажджы па поўдні і да +22

У аўторак 24 жніўня чакаецца пахмурнае і, на поўдні, дажджлівае надвор'е, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сувязі з уплывам маларухавага атмасфернага фронту ў многіх раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей пройдуць моцныя дажджы. У цэнтральных і паўноўчых раёнах ападкі малаверагодныя. 

Уначы і раніцай у асобных раёнах можна чакаць туману. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 6 да 11 цяпла, удзень — 14-20 цяпла. У некаторых месцах — да +22. У Мінску прагназуеца +18, без ападкаў але і без сонца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі