Надвор'е ў панядзелак: аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі з-за спякоты
Лета ў Беларусі / БЕЛТА
У панядзелак, 15 жніўня, у Беларусі аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі з-за спякоты. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.
У краіне будзе пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер чакаецца ўсходні, ноччу слабы, а днём умераны, пры навальніцах парывісты. Удзень у асобных раёнах краіны будзе моцны парывісты вецер.
Тэмпература ноччу — ад +15 да +21. Удзень будзе ад 26 да 32 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.