Надзея Саўчанка спыніла галадоўку па просьбе Пятра Парашэнкі
Палонная ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка спыніла сухую галадоўку, якую трымала з 4 сакавіка. Пра гэта паведаміў яе адвакат Марк Фейгін у сацыяльных сетках.
Па словах адваката, ён перадаў Наддзеі ліст ад прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. У лісце Парашэнка кажа: "Нам патрэбна здаровая Надзея Саўчанка — герой Украіны, народна дэпутат, сімвал нашай свабоды, якая неўзабаве апынулася б дома, якая магла б даць прыклад астатнім".
Нагадаем, што 9 сакавіка Саўчанка выступіла ў расійскім судзе з апошнім словам. Перад гэтым абвінавачанне папрасіла прызначыць ёй 23 гады пазбаўлення волі. Прысуд павінны абвясціць 21-22 сакавіка.
Прэзідэнт Украіны 9 сакавіка заявіў, што гатовы абмяняць Саўчанка.