Надзея Скардзіна выйграла кантрольную трэніроўку жаночай зборнай па біятлоне
Жаночая зборная Беларусі па біятлоне 20 лістапада правяла кантрольную трэніроўку ў фінскім Канціялахці. Як паведамляе Прессбол, трэніроўка праходзіла ў форме ўкарочанай індывідуальнай гонкі на 8,4 кіламетра з чатырма агнявымі рубяжамі. За кожны промах да агульнага выніку дадавалася 30 секунд штрафу.
У выніку першае месца заняла Надзея Скардзіна, другі вынік у Дар’і Юркевіч, трэці — у Дынары Алімбекавай.
Надзея Скардзіна ў гэтым сезоне выступіць у ролі лідара нацыянальнай зборнай па біятлоне. Яе калега па камандзе, алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава вырашыла прапусціць сёлетні сезон пасля перанесенага монануклеёзу.
Скардзіна адзначылася бронзавым медалём на Алімпіядзе ў Сочы, а таксама мае шэраг узнагарод на этапах Кубка свету і на чэмпіянатах свету і Еўропы.
Фота: biathlon.com.ua