Надзею Ермакову атэставалі на адпаведнасць пасадзе
Яна прайшла ацэнку як дырэктар незалежнага банка і сябра савету дырэктараў (назіральнай рады) банка.
Былы старшыня праўлення Нацбанку Надзея Ермакова 10 сакавіка прайшла атэстацыю на адпаведнасць новым кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням дзелавой рэпутацыі. Цяпер прызналі адпаведнай пасадзе незалежнага дырэктара банка і сябра савета дырэктараў (назіральнай рады) банка, паведамляе сайт Нацыянальнага банка.
Летась у снежні 2014 года Ермакова была вызваленая ад пасады кіраўніка Нацбанка і тады ж яе паставілі кіраваць назіральнай радай “Банка БелВЭБ” (былы “Белзнешэканомбанк”).
Як паведамілі БелаПАН у “Банку БелВЭБ”, 26 сакавіка ў Гродне пройдзе гадавы агульны сход акцыянераў банка. Адным з пытанняў будзе абранне сябраў назіральнай рады банка.
Фота: Bymedia.net