"Нафтан" прадае сваю падмаскоўную рэзідэнцыю за 4 мільёны долараў

"Нафтан" прадае сваю падмаскоўную рэзідэнцыю за 4 мільёны долараў

Наваполацкае ААТ "Нафтан" абвясціў аб продажы на аўкцыёне асабняка ў падмаскоўнай Балашысе, піша onliner.by. Асабняк беларускай кампаніі размяшчаецца ў прэстыжным катэджным масіве "Салтыкоўка" за 7 км ад Маскоўскай кальцавой аўтадарогі.

Пачатковы кошт асабняка — 280 млн 256 тыс. 956 расійскіх рублёў. Гэта 4 млн 368 тысячы долараў. Аўкцыён пройдзе 21 кастрычніка.

Галоўны будынак займае плошчу 2156 кв. м. Дом мае ўсе камунікацыі і цалкам мэбляваны. У ім налічваецца 14 асобных спальняў з санвузламі, зала для пасяджэнняў, кухня з прафесійным абсталяваннем, сталовая, камінная зала, саўна, басейн і більярдная зала.

Таксама на ўчастку ёсць яшчэ гасцявы дом, памяшканне для аховы, кацельня, пляцоўка для барбекю і дэкаратыўная сажалка.

На цяперашні час у гэтым асабніяку ніхто не жыве. Маёмасць знаходзіцца ў бясплатным карыстанні ў беларускай амбасады ў Расіі.

Год таму "Нафтан" ужо спрабаваў прадаць сваю падмаскоўную маёмасць. Тады яе ацанілі ў 6,3 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі