Нагадаць пра Беларусь: пра кароткую памяць палітыкаў — эфір з Кавалеўскім
У Бруселі гаварылі пра Беларусь. З высокіх трыбун гучалі словы пра сітуацыю ў краіне, пра палітвязняў і гэтак далей. Больш за тое, ішла размова і пра перспектывы еўраінтэграцыі нашай краіны. Безумоўна, не проста цяпер, а ў будучыні, калі рэжым зменіцца. Тым не менш знаходзяцца тыя, якія сцвярджаюць, што карысць ад гэтай і да яе падобных канферэнцый роўная нулю…
Што цікавага было на канферэнцыі ў Бруселі і якая карысць ад яе будзе Беларусі? Ці гатовы Захад змагацца з Масквой за Беларусь? На якой стадыі знаходзіцца фармаванне “ўраду ў выгнанні” і што чуваць наконт нацыянальна-вызваленчага руху? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.