Naka прэзентавала альбом "Пора"
Каля 350 чалавек наведалі "Рэактар" 29-га студзеня: менавіта ў гэты дзень гурт Naka презентаваў свой другі па ліку паўнафарматны альбом "Пора". За атмасферай, якая панавала на канцэрце, можна паназіраць у нашым фотарэпартажы!
Ідэю для відэаінсталяцыі Насця Шпакоўская знайшла ў Нью-Йоркскім Музеі сучаснага мастацтва.
"Вяртаючыся да размовы пра плагіят, ці пра тое, што яшчэ скраў гурт Naka, акрамя песень.." — смяецца Насця. — "Падчас маёй вандроўкі ў ЗША я ўбачыла скрыншот пра чарнільную кляксу і шпацыруючага чалавечка. У амерыканскім сюжэце выкарыстоўвалася іншая гісторыя, але мне вельмі спадабаўся сам прыём".
Гэту ідэю ператварыў у жыццё мастак Даніла Рыбкін: узяўшы за аснову "чарнільныя стыхіі", ён прыдумаў новых персанажаў і склаў сваю кампазіцыю.
Завяршылася прэзентацыя аднымі з самых вядомых песень новага альбома — "Беги" і "Пора", пасля якіх фанаты яшчэ тры разы выклікалі Naku "на біс".
"Мне падаецца, што каб я сама так жорстка не сказала, что мы кланяцца больш не будзем, можа і яшчэ быў бы працяг". — кажа Насця Шпакоўская. — "Але гэта насамрэч выдатна. Дзякуй Богу, вельмі прыемна бачыць, што на канцэрт прыйшлі людзі і ў такой колькасці..."
З самага ранку
фронтвумэнша гурта Насця Шпакоўская
знаходзілася ў "Рэактары" і шчыльна
кантралявала працэс падрыхтоўкі да
прэзентацыі: працу са святлом, гукам,
экранам.
"Я нават усе светлавыя пераходы зрабіла сама!" — распавядае Насця Шпакоўская. — "Давялося займацца тымі тэхнічнымі справамі, якімі ніколі не займалася раней, а толькі назірала, не прымаючы ўдзелу.."
"Я нават усе светлавыя пераходы зрабіла сама!" — распавядае Насця Шпакоўская. — "Давялося займацца тымі тэхнічнымі справамі, якімі ніколі не займалася раней, а толькі назірала, не прымаючы ўдзелу.."
І сапраўды,
дзякуючы якаснай падрыхтоўке канцэрт
перасягнуў усе асабіста мае
чаканні.Па-першае, Naka парадавала
выдатным гукам: кожная нота гучала
якасна, выразна і пранізліва. Па-другое, святло —
акцэнты ў патрэбных месцах складалі пэўную атмасферу і ўзмацнялі відэашэраг, які быў спецыяльна падрыхтаваны
для прэзентацыі на двух экранах
каля сцэны.
Ідэю для відэаінсталяцыі Насця Шпакоўская знайшла ў Нью-Йоркскім Музеі сучаснага мастацтва.
"Вяртаючыся да размовы пра плагіят, ці пра тое, што яшчэ скраў гурт Naka, акрамя песень.." — смяецца Насця. — "Падчас маёй вандроўкі ў ЗША я ўбачыла скрыншот пра чарнільную кляксу і шпацыруючага чалавечка. У амерыканскім сюжэце выкарыстоўвалася іншая гісторыя, але мне вельмі спадабаўся сам прыём".
Гэту ідэю ператварыў у жыццё мастак Даніла Рыбкін: узяўшы за аснову "чарнільныя стыхіі", ён прыдумаў новых персанажаў і склаў сваю кампазіцыю.
Увогуле галоўнае,
канешне, не знешнія абставіны, а сам
выступ: у кожны свой выхад на сцэну Насця
выкладаецца нібыта ён апошні, балансуе
паміж нахабнаватай дзёрзкасцю, шалёнай
нястрыманасцю, цнатлівай прыгажосцю і
яскравай рок-н-рольнай сэксуальнасцю.
Яе самааддача ўражвае —
спявачка
нібыта ўзрываецца на сцэне. Здаецца,
энэргіі ў ёй болей, чым ва ўсіх астатніх
удзельніках гурта разам узятых.
Той
жа шалёнай энэргетыкай Nake адказваюць
яе фанаты. У гурта няхай яшчэ нешматлікі,
але даволі моцны, шчыры і падкаваны фан-клуб:
нягледзячы
на тое, што кампазіцый гурта Naka амаль няма ў ратацыях радыёстанцый, у залі горача падпявалі новыя песні,
танчылі, а некаторыя нават падрыхтавалі
паветраныя шары з назвай любімага гурта.
"Я
ўпершыню на канцэрце Naki,
да гэтага чула толькі
запісы." — распавядае дзяўчына на танцпляцы. —
"Прыехала ў "Рэактар" загадзя, але ўсе
цэнтральныя месцы ўжо былі занятыя...
Па шчырасці, я і не ўяўляла, што Насця
такая класная".
"А мы слухаем Насцю даўно, мабыць, ад пачатку". — дзеліцца ўражаннямі пара побач. — "Ад песні да песні
ўсё больш і больш эмоцый, кожная кампазіцыя
перажыта і выпакутавана гуртом нанова".