"Нам трэба 700 мільёнаў долараў ад Расіі, каб вярнуць доўг Расіі" — Іосуб

Вадзім Іосуб, фота Еўрарадыё
Вадзім Іосуб, фота Еўрарадыё

Крэдыт ад Расіі нам патрэбны для таго, каб аддаць даўгі і не выдаткоўваць на гэта ЗВР, тлумачыць старшы аналітык "Альпары" Вадзім Іосуб:

"Нам трэба 700 мільёнаў долараў ад Расіі, каб вярнуць сёлета 700 мільёнаў долараў Расіі без зніжэння золатавалютных рэзерваў. Ужо некалькі апошніх гадоў палітыка дзяржавы ў галіне дзярждоўгу фармулюецца проста: перапазычыць, каб аддаць".

Расійскі ўрад ухваліў вылучэнне Беларусі дзяржаўнага крэдыту — 700 мільёнаў долараў. Пасля перамоваў прадстаўнікоў Мінфіна і МЗС нашы краіны падпішуць беларуска-расійскае пагадненне.

Гаворка пра гэты крэдыт ішла падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Было дасягнутае пагадненне аб рэфінансаванні беларускіх даўгоў. Атрымаць крэдыт МВФ у памеры некалькіх мільярдаў долараў Беларусь не змагла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі