Намеснік міністра: "Легальныя" журналісты скардзіліся на "нелегальных"

Намеснік міністра: "Легальныя" журналісты скардзіліся на "нелегальных"

Дзейнасць журналістаў з інтэрнэт-СМІ неаднаразова выклікала скаргі з боку "легальных" журналістаў. Так намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі патлумачыў змены ў Законе аб СМІ, якія ўводзяць рэгістрацыю для інтэрнэт-СМІ. Заява прагучала ў інтэрв'ю, якое чыноўнік даў газеце "Народная Воля"

"Да прыкладу, журналісты выданняў, якія існуюць у тым жа легальным полі, што і "Народная Воля", неаднаразова скардзіліся ў Міністэрства інфармацыі, што адчуваюць пэўныя праблемы з-за таго, што канкурэнты дзейнічаюць нядобрасумленна. У іх няма статусу СМІ, але па факце яны працуюць як СМІ, у іншым прававым полі і з іншай адказнасцю", — паведаміў намеснік міністра.

Па словах Лёгкага, такая скарга была не адна. Гэтаксама, як не адзін зварот быў ад уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, якія хацелі б атрымаць афіцыйны статус. "Цяпер такая магчымасць будзе. Магчымасць. Але не абавязак. Мы зыходзім з таго, што трэба выпрацоўваць агульныя правілы і падцягваць да іх усіх, хто па факце працуе менавіта як сродак масавай інфармацыі. Што ў гэтым дрэннага?" — кажа чыноўнік. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі