Намеснік міністра: з атэстацыяй школьнікаў пытанняў узнікнуць не павінна

Намеснік міністра: з атэстацыяй школьнікаў пытанняў узнікнуць не павінна

Пытанняў з атэстацыяй школьнікаў узнікнуць не павінна, заявіў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай падчас наведвання сярэдняй школы №159 Мінска.

Ён адзначыў, што ў школах ідзе чацвёртая чвэрць. "Усе педагогі ведаюць, які патэнцыял іх навучэнцаў і як наладзіць з кожным з іх адукацыйны працэс. З атэстацыяй школьнікаў пытанняў не павінна ўзнікнуць. У любым выпадку ўсё будуць атэставаныя, і мы будзем падыходзіць да гэтага індывідуальна", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Як вядома, у сувязі з пандэміяй каранавіруса многія школьнікі не наведваюць заняткі. Па ацэнках Мінадукацыі, пасля вакацыяў у школы вярнулася каля 40% вучняў. З іншымі арганізоўваюць дыстанцыйнае навучанне. 

Кадлубай заявіў, што ў цяперашняй сітуацыі шмат залежыць ад вучня. "Калі ў яго ёсць жаданне, ініцыятыва выйсці на педагога, атрымаць заданне, выканаць яго. Акрамя таго, можна займацца ў шосты школьны дзень — гэта добрая магчымасць прыйсці і вочна нешта ў педагога спытаць, адказаць на яго пытанні, выканаць заданні", — патлумачыў намеснік міністра.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка загадаў, каб суботы ў траўні былі звычайнымі навучальнымі днямі. Гэта робіцца для таго, каб школьнікі нагналі праграму за дадатковыя два тыдні вакацыяў. Такім чынам, у шосты дзень у школах павінна быць столькі ж вучняў, як і ў звычайныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі