Намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама ўзяты пад варту

Намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама ўзяты пад варту

Крымінальную справу на першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Светлагорскага райвыканкама пачало ўпраўленне Следчага камітэта  па Гомельскай вобласці. 

Па версіі следства, якая паведамляецца на сайце Следчага камітэта, у красавіку 2017 года чыноўнік загадаў зрабіць і ўсталяваць у сваім прыватным доме металічныя вароты і брамку. Усе працы вяліся за кошт аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Мужчыну вінавацяць паводле часткі 3 артыкула 426 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае здзяйсненне дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных яму па службе, учыненыя асобай, якая займае адказную пасаду, з карыслівай зацікаўленасці, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам, выяўленую ў падрыве аўтарытэту дзяржаўнай улады).

Чыноўніка ўзялі пад варту. 

Як удакладняе tut.by, гаворка хутчэй за ўсё ідзе пра Віталя Тукача. Менавіта ён з ліпеня 2016 года з'яўляўся першым намеснікам старшыні райвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі