Намеснік старшыні Вярхоўнага суда: Беларуская мова — найперш творы пісьменнікаў

Намеснік старшыні Вярхоўнага суда: Беларуская мова — найперш творы пісьменнікаў

Беларуская мова незапатрабаваная ў бакоў у судзе. Такое меркаванне падчас прэс-канферэнцыі выказаў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч.

Калінковіч: "На сённяшні дзень справаводства на беларускай мове не вельмі запатрабаванае ў бакоў. Таму большасць судовых спраў вядзецца на рускай мове. Я не бачу ў гэтым праблемы, бо асабіста для мяне беларуская мова — гэта найперш творы нашых пісьменнікаў", мова Якуба Коласа і Янкі Купалы. Я цяпер дачытваю кнігу Алега Лойкі "Францыск Скарына. Сонца маладзіковае". Мне не хочацца гаварыць пра абставіны злачынстваў на беларускай мове. Не таму мяне мама вучыла".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі