Напад з Беларусі на Украіну: ці будзе “прэвентыўны” ўдар — эфір
Тэма магчымага ўварвання беларускіх войскаў на тэрыторыю Украіны апошнімі днямі набыла надзвычайную вастрыню. З Кіева прыйшоў загад праверыць баяздольнасць і гатоўнасць вайсковых частак, размешчаных уздоўж беларускай мяжы, Мінск пагражае ў выпадку чаго нанесці ўдар па Кіеве, "не заходзячы на тэрыторыю Украіны".
"Ігра мускуламі" ці рэальная пагроза супрацьстаяння — чаго больш у заявах і дзеяннях Мінска і Кіева? Ці можна верыць інфармацыі пра тое, "адкуль на Украіну рыхтуецца напад" беларускіх войскаў? Ці доўга ўкраінцы змогуць трымацца на Данбасе і што можа змяніць сітуацыю на фронце? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.