Нарвежскія Хрысціянскія Дэмакраты асуджаюць рэпрэсіі ў Беларусі
Дэлегацыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў складзе Таццяны Севярынец, Дзяніса Садоўскага , Юрася Клімовіча наведваюць партнерскую Партыю Нарвегіі Kristelig.
Пад час візіту сябры БХД мелі шэраг сустрэч у Осла, з намеснікам міністра замежных спраў Нарвегіі, кіраўніком фракцыі Нарвежскіх Хрысціянскіх Дэмакратаў у парламенце. Была арганізавана прэсавая канферэнцыі па падзеях 19 снежня, паведамляе прэс-служба БХД.
Зараз дэлегацыя БХД прымае удзел ў канферэнцыі Нарвежскіх Хрысціянскіх Дэмакратаў.
Лідэр Партыі спадар Дакфін Хафбротен выказаў вялікую падзяку і падтрымку БХД і ўсёй дэмакратычнай супольнасці Беларусі ў іх змаганні за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Ён яшчэ раз пацвёрдзіў цвёрдую пазіцыю Нарвегіі ў дачыненні да арыштаў і рэпрэсій, якія зараз адбываюцца ў Беларусі.