“А нас за што?!”: пра “дэстабілізацыю” ў Беларусі і вакол — эфір з Турарбекавай

Роза Турарбекава / фота з архіва
Роза Турарбекава / фота з архіва

Пра тое, што вакол міралюбівай Беларусі зграямі блукаюць крыважэрныя ворагі, якія так і мараць знішчыць наш “лапік зямлі”, мы ведаем ад беларускай прапаганды і Лукашэнкі даўно. А цяпер і старшыня КДБ пацвердзіў, што насамрэч напад рыхтуецца з усіх бакоў (апроч, вядома ж, усходняга) і зламыснікі рыхтуюць нам “дэстабілізацыю” не толькі звонку, але і знутры. І справа тут, вядома ж, не ў падтрымцы лукашэнкаўскім рэжымам расійскай акупацыі Украіны, а ў зайздрасці да нашай стабільнасці і добрых дарог. І што партыя ў беларусаў цяпер будзе сапраўдная, а не вашае гэтае вось усё…

Ці не перайграюць Лукашэнка і яго галоўны кадэбіст, чарговы раз палохаючы беларусаў ворагамі і дэстабілізацыяй? Якую ролю адводзяць партыі “Белая Русь” і ці здольная яна з ёй справіцца? Што карыснага дае атрыманая Ціханоўскай прэмія міру Тыперэры? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі