NASA паказала ўзоры ежы для даследчыкаў глыбокага космасу (відэа)
NASA паказала ўзоры ежы для даследчыкаў глыбокага космасу, за межамі арбіты Месяца. Ёй будуць харчавацца астранаўты касмічнага карабля Orion. У адрозненне ад экіпажу Міжнароднай касмічнай станцыі, астранаўты карабля Orion будуць мець менш разнастайны рацыён, паколькі не будзе магчымасці рэгулярна папаўняць запасы ежы з Зямлі.
У відэароліку можна пабачыць батончыкі, энергетычную каштоўнасць кожнага з якіх ацэньваюць у 700-900 кілакалорый.