"Наша Ніва": Ягора Марціновіча пры затрыманні білі

"Наша Ніва": Ягора Марціновіча пры затрыманні білі

Галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча збілі пры затрыманні, у выніку чаго ён атрымаў траўму галавы, пра гэта паведамляе ТГ-канал выдання. 

"Наша Ніва" піша, што цяпер Марціновіч адчувае сябе лепш. Затрыманага ў чацвер ля 10 раніцы, сёння раніцай яго ўпершыню пакармілі. Аднак ні яму, ні іншым затрыманым на ноч не выдалі ні матрацаў, ні пасцелі.

Ягора Марціновіча і яшчэ трох супрацоўнікаў "Нашай Нівы" затрымалі 8 ліпеня па падазрэнні ў "арганізацыі ці падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх". Яны змешчаныя ў ізалятар на Акрэсціна на 72 гадзіны.

Пасля ператрусаў у офісе і дома Марціновіча павезлі ў Следчы камітэт на допыт, дзе яму выклікалі хуткую дапамогу. Як паведамляе прэс-служба СК, Марціновічу была аказаная медыцынская дапамога.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі