Настаўнікі Салігорска абураныя, што іх прымушаюць патруляваць вуліцы па начах

Настаўнікі Салігорска абураныя, што іх прымушаюць патруляваць вуліцы па начах

Настаўнікі з Салігорска паскардзіліся на вымушаную "сістэматычную адпрацоўку вуліц і дарог у начны час". Пра гэта яны напісалі ў лісце ў nn.by

Настаўнікі паведамілі, што такія мерапрыемствы ўключаныя ў комплексны план мерапрыемстваў "Бяспечныя вакацыі", разлічаны на перыяд з 20 снежня 2017-га па 08 студзеня 2018 года. Дакумент зацверджаны намеснікам старшыні Мінаблвыканкама Віктарам Сірэнкам. Найбольш настаўнікам не падабаюцца абавязкі, прызначаныя на позні час. Гэта ўдзел у настаўніцка-бацькоўскіх патрулях у вечаровы і начны час з наведваннем месцаў канцэнтрацыі непаўнагадовых (дыскатэкі, клубы, аб’екты грамадскага харчавання і іншыя), а таксама вуліц і дарог, каб выяўляць там парушэнні ПДР дзецьмі.

Таксама настаўнікі не разумеюць, чаму яны павінны арганізоўваюць масавае наведванне хакейных матчаў.

Намесніца начальніка аддзеле сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Ірына Садоўская так пракаментавала гэтыя звесткі: "План мерапрыемстваў "Бяспечныя вакацыі" рэкамендаваны, прымусовасці ў гэтым распараджэнні не было. Настаўніцка-бацькоўскія патрулі былі, ёсць і застаюцца, але гэта не начны час, а да 22—23-й гадзіны, яны ўваходзяць ў комплекс выхаваўчых мерапрыемстваў, і не так ужо часта даводзіцца іх наведваць. На дарогах жа дзяжурыць ніхто доўга не патрабаваў — там у асноўным працуюць кіраўнікі устаноў адукацыі".

Настаўнікі Салігорска абураныя, што іх прымушаюць патруляваць вуліцы па начах
Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі