НАТА прыпыніла супрацоўніцтва з Беларуссю

Віктар Гулевіч /vgr.by​
Віктар Гулевіч /vgr.by​

Супрацоўніцтва Беларусі і НАТА прыпыненае, заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Віктар Гулевіч.

"Па ініцыятыве НАТА быў згорнуты яшчэ адзін канал дыялогу і прыпыненае практычнае супрацоўніцтва Паўночнаатлантычнага альянсу з Рэспублікай Беларусь", — паведаміў Гулевіч.

Разрыў адносін у Генштабе Беларусі назвалі "чарговым недружалюбным крокам з боку еўрапейскіх дзяржаў".

Як паведамляла Еўрарадыё, генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што "выкарыстанне Беларуссю мігрантаў у якасці гібрыднай тактыкі непрымальнае". НАТА выказала салідарнасць з Польшчай і іншымі сваім саюзнікамі ў рэгіёне.

Узброеныя сілы Беларусі супрацоўнічаюць з NATO у рамках праграмы "Партнёрства дзеля міру", да якой рэспубліка далучылася ў 1995 годзе. У Брусэлі з 1998 года дзейнічае пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры НАТА. Рэспубліка і ваенны блок падпісалі індывідуальную праграму партнёрства і супрацоўніцтва на 2020-2021 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі